?

Log in

entries friends calendar profile Джэймс Алісан. Тэалёгія Previous Previous Next Next
Нешчарда
clear as mud

Tags:

Leave a comment
Цяперашнія Каляды ў Беларусі вельмі моцна нагадваюць біблейскія падзеі часоў нараджэньня Хрыста, калі кароль Ірад, баючыся страціць уладу, учыніў крывавую расправу зь нявіннымі дзяцьмі ў Бэтлееме.

Чытаць усё

Tags:

Leave a comment

Ператварэньне ў Чаўшэску - Радыё Свабода

Tags:

Leave a comment
Аляксандра Дынько зрабіла выпуск "У мяне дзьве мамы" ў рамках праграмы "Дзеці свабоды" на Радыё Свабода. Паслухаць можна тут - http://www.svaboda.org/schedule/20101121.html (19.04-19.17). Пазьней, мабыць, зьявіцца й транскрыпт. Прыйшоў час бацькам ЛГБТ дзяцей зьбірацца й нешта рабіць разам?

Tags: , , ,

Leave a comment
Папа Бэнэдыкт XVI сказаў, што выкарыстаньне прэзэрватываў можа быць апраўданым у некаторых выпадках, каб спыніць ВІЧ. Ён такім чынам агучыў выключэньне ў традыцыйным вучэньні, якое катэгарычна забараняе любыя кантрацэптывы. Папа выказаў сваю пазыцыю ў сэрыі інтэрв'ю зь нямецкім журналістам Пэтэрам Сэвалдам для кнігі "Сьвятло сьвету: Папа, Царква і знакі часу", якая зьявіцца ў продажы на наступным тыдні. У мінулую суботу фрагмэнты кнігі былі апублікаваныя на вэб-сайце ватыканскага штодёньніка L'Ossorvatore Romano.

Далей...Collapse )

Паводле New York Times and Guardian.

Для мяне гэтая навіна важная, бо дае надзею, што іншыя кепска прадуманыя ці аджыўшыя моманты каталіцкага вучэньня могуць быць перагледжаныя. Гэта напамін пра тое, што Царква - жывы арганізам, а ейные вучэньне - у пастаянным разьвіцьці.

Tags: , , , ,

3 comments or Leave a comment
http://kamunikat.org можна доўга хваліць, але ўчора яны мяне раззлавалі і дабілі сваім хамствам: яны залілі на свой сайт зборнік, які я колісь рэдагаваў - http://kamunikat.org/halounaja.html?pubid=4786&lang=BE. Не запыталіся дазволу, не паведамілі пра факт публікацыі... А горш за тое - дадалі свае вадзяныя знакі, нібыта гэта іхная ўласнасьць. Сьмешна, што выдавец па ўсіх правілах абазначыў аўтарскія правы, а потым аддаў увесь зборнік на такую вось прафанацыю.

Tags: , , ,

2 comments or Leave a comment

Вялiкабрытанiя стала першай краiнай, якая будзе прадастауляць прытулак уцекачам з iншых краiнау, якiм пагражау бы перасьлед i пакараньне з-за гомасэксульнай арыентацыi. Учора вярхоуны суд абавязау Мiнiстэрства унутраных справау унесьцi адпаведныя зьмены у iмiграцыйны кодэкс. Рашэньне набыло сiлу у момант яго абвяшчэньня. Фармальнай падставай для такога рашэньня сталi справы двух уцекачоу з Камэруну й Iрану, якiх па вяртаньнi на радзiму чакала б працяглае турэмнае зьняволеньне або сьмяротнае пакараньне (у выпадку Iрану). Новы брытанскi кансэрватыуны урад вiтау рашэньне суду, якога тутэйшыя праваабаронцы дамагалiся амаль дзесяць гадоу.
Падрабязьней па-ангельску - http://www.guardian.co.uk/uk/2010/jul/07/gay-asylum-seekers-rights-deportation.

Posted via LiveJournal.app.

Tags: ,
Current Location: Leicester

2 comments or Leave a comment
Артыкул Уладзіслава Гарбацкага на сайце Радыё Свабода

Як быць, што рабіць сучасным беларускім геям, якія жывуць у Беларусі і якія думаюць заставацца на не зусім ветлівай радзіме? Што яны могуць зрабіць якаснага і эфэктыўнага, каб змагчыся пэўных зварушэньняў на карысьць калі не сваіх пакуль правоў, а хаця б на карысьць свайго вобразу ў грамадзтве?

Што могуць яны прадпрыняць, калі вуліца ў прынцыпе пакуль заказаная ім? Вуліца, у існасьці, заказаная ўсім, хто не разам з прэзыдэнтам, хто не “За – Беларусь” у духу афіцыйнай рэклямы і лёзунгаў БРСМ, але некаторым яна заказаная асабліва, бо акрамя палітычнай альтэрнатыўшчыны гей-рух пагражае афіцыйнаму і апазыцыйнаму кансэрватыўнаму грамадзтву пэўнай маральнай дэстабілізацыяй.

Read more...Collapse )

Tags: ,

Leave a comment
Дэпутат брытанскага парляманту, лібэральны дэмакрат Дэвід Лоўз, які пайшоў у адстаўку на мінулым тыдні, сказаў, што жаданьне захаваць у таямніцы сваю гомасэксуальнасьць ад бацькоў-каталікоў было галоўным матывам яго рашэньня парушыць фінансавыя правілы парляманту. Падрабязьней пра гэтую гісторыю можна прачытаць тут - http://nieszczarda.livejournal.com/78275.html. У артыкуле, які зьявіўся ў лёнданскім каталіцкім штотыднёвіку The Tablet, знакаміты ў Брытаніі рэлігійны журналіст і дакумэнталіст Марк Даўд (Mark Dowd, на здымку) прыгадвае, што здарылася, калі яго каталіцкія бацькі даведаліся пра сэксуальную арыентацыю сына.

Read more...Collapse )

Tags: , , , ,

Leave a comment
Нецемрашальны лібэральна-кансэрватыўны погляд ад czalex  на геяў у Беларусі - http://nn.by/index.php?c=ar&i=38716. Глыток сьвежага паветра ў беларускім маралізатарскім балоце.

Некалькі тэзісаў спрэчныя, аднак. Напрыклад, пра дуальнасьць сьвету - гэта панрэлігійная містыка.

Тое, што ёсьць нейкі сьвяшчэнны рэпрадуктыўны абавязак - як мінімум сумнеўна. Гэтая ідэя паходзіць з тых часоў, калі добрая палова ўсіх народжаных дзяцей памірала, так і не пасьпеўшы нарадзіць сваіх. У тым сьвеце бясплоднасьць была праклёнам і страшным сорамам. Няма сэнсу за гэта трымацца ў наш час. Бацькоўства і мацярынства неабавязкова павінны быць біялягічныя. Людзі - вельмі разьвітыя істоты, у нас багатыя эмацыйныя, духоўныя, інтэлектуальныя патрэбы... у гэтым сэньсе ў сьвеце ёсьць ня толькі месца, але й патрэба ў людзях, хто ня будзе фіксавацца на шлыханьні й дзетараджэньні. У рэлігіі гэтаму аналяг - манаская традыцыя. У такой пэрспэктыве добра бачны сацыяльны аспэкт гейскай прысутнасьці ў сьвеце - зрабіць сьвет і сацыяльныя адносіны больш складанымі, багатымі на разнастайнасьць праяваў і магчымасьцяў.

czalex пераўвялічвае, калі кажа пра эратычны характар гей-прайдаў. Ён месцамі і трошкі эратычны толькі там, дзе на іншых карнавалах дазволена дэфіляваць у майтках і бікіні, як гэта ў Бразіліі ці карабійскім карнавале ў маім Лестары. Дзеці ў такіх карнавалах бяруць удзел і ніхто ня бачыць там пагрозы для дзіцячай маральнасьці ці псыхікі. Усім зразумела, што гэта забава куды больш нявінная, чым многія фільмы па тэлівізары. На Беларусі на гей-прайд некаторыя выйдуць у майтках не раней, чым Луку на травенскім парадзе будуць суправаджаць бляндынкі ў бікіні з калашнікавымі.

Заява пра тое, што геі не павінны прымушаць царкоўнікаў вянчаць іх, можа лёгка ўвесьці ў зман наіўных і малаінфармаваных. Ніхто звонку цэрквы да такога прымушаць ня будзе. Проста ёсьць патрэба ўнутры саміх супольнасьцяў да гэта. Розныя супольнасьці вырашаць гэта па-рознаму. Мая Каталіцкая Царква на гэта ня хутка пагодзіцца, калі ўвогуле пагодзіцца. А вось унітарыі, лібэральныя габрэі і квакеры сёлета дамагліся ад брытанскага ўраду зьняць забарону на правядзеньне цэрымоній заключэньня грамадзянскіх партнёрстваў у іх рэлігійных будынках. Яны самі так вырашылі, самі арганізавалі кампанію і пераканалі Стоўнвол - галоўную сьвецкую лабісцкую гей-арганізацыю, - далучыцца да іх, хоць першапачаткова Стоўнвол была адназначна супраць хоць якой прысутнасьці рэлігійных элэмэнтаў у жыцьці сьвецкай ЛГБТ супольнасьці.

А заўвага пра маршрут для гей-прайдаў гучыць недарэчна, калі беларускія жаўнэры з сапраўднай зброяй крочаць у адкрытую перад дзецьмі, ля школаў і садкоў, мінаюць цэрквы і касьцёлы і... ніхто не абураецца!!! Дзяцей і іх бацькоў нельга хаваць ад выклікаў рэчаіснасьці, інакш яны вырастуць палісаднікавымі кветачкамі - бесхрыбетнымі. Ды й што значыць шанаваць чыесьці рэлігійныя пачуцьці? - А што рабіць з пачуцьцямі атэістаў, каму вочы хросныя хады назаляюць? Рэлігійныя пачуцьці й перакананьні маюць такую ж вагу, як і любыя іншыя сьветапоглядныя перакананьні. Мне, каталіку і гею, было б абразьліва і незразумела, калі б ці то маю царкву, ці то маю ЛГБТ супольнасьць маргіналізавалі на падставе пярэчаньняў з боку - адпаведна, - геяў або царкоўнікаў.

Tags: , , ,

2 comments or Leave a comment
Гей-актывістаў часта папракаюць нежаданьнем трымаць выключна прыватныя рэчы ў належнай ім прыватнай сфэры: маўляў, сэкс - інтымная справа і не павінна выносіцца на вуліцы і тэлеэкраны для публічнага абмеркаваньня; або: "мне ўсё роўна, што гомасэксуалісты робяць за зачыненымі дзьвярыма, але я катэгарычна супраць прапаганды гомасэксуалізму".

Read more...Collapse )

Тое, што мы робім у ложку (а нават - прырода нашых сэксуальных жаданьняў) мае дачыненьне да таго, колькі мы плоцім падаткаў, куды нас накіруюць па разьмеркаваньні пасьля ўнівэрсітэту, на якія льготы мы можам разьлічваць, хто зможа нас адведаць у шпіталі, каму будзе дазволена адмовіцца даваць паказаньні супраць нас на допыце, хто зможа арганізоўваць нашае пахаваньне, хто атрымае ў спадчыну нашую маёмасьць і якую пошліну за гэта заплоціць... гэта практычныя наступствы дзяржаўнай палітыкі ў сфэры рэгуляцыі сэксуальнасьці - таго, як палітычнае становіцца асабістым.

І гэтак жа яно працуе ў адваротны бок: сацыяльная неабароненасьць і абмежаваная годнасьць па прычыне сэксуальнай арыентацыі - нават калі такія абмежаваньні непрапісаныя чорным па беламу, што найчасьцей і бывае, - мае наступствы для ўсяго грамадзтва, усіх людзей і ўсёй краіны, бо любая такая зьява на практыцы - гэта прыдатнае месца для распальваньня варожасьці і для зьдзекаў, гэта страта магчымасьцяў умацаваць самаацэнку ў людзях, падтрымаць іх таленты, будаваць рэчаіснасьць бяз гвалту й страху.

Tags: ,

1 comment or Leave a comment
Варты ўвагі тэкст пра нядаўні Менскі гей-прайд:

Тэрміны завяршаюцца, суды канчаюцца, людзі вызваляюцца, а ў нас у Беларусі нарадзіўся і прыняў першы хрост гей-рух палітычны. І гэта галоўная заслуга гей-параду, гэта галоўнае дасягненьне забароненага шэсьця. Паказаўшы сябе сьвету падчас акцыі, мы пабачылі нашых суайчыньнікаў, якія яны, на якім баку яны, мы зразумелі, хто сябра, а хто вораг. Мы сказалі праўду, якая пакуль не даспадобы бальшыні грамадзтва. Няхай і так, гэты досьвед усё адно карысны, бо дзякуючы яму мы пакрысе навучаем міліцыю ды і ўсё грамадзтва сутыкацца і мець пэўную пазыцыю наконт іншасьці, наконт гомасэксуальнасьці. Зрэшты, мэта гей-параду і палягала ў тым, каб паказацца, каб падкрэсьліць, што мы ганарымся сабою.

Камэнтары таксама крыху цікавей за тыя, звычайна трапляюцца як рэакцыя на гейскую тэматыку ў беларускіх мас-мэдыя.

Tags: ,

Leave a comment
Белапан даў слова свайму супрацоўніку, які здаваў амапаўцам удзельнікаў Прайда - http://naviny.by/rubrics/opinion/2010/05/21/ic_articles_410_167898/

Яго добра адкамэнтавалі. Вось пара найлепш аргумэнтаваных камэнтароў:

Четкая система аргументов, блестящие доводы... ну-ну. А попробуйте-ка мне тогда ответить на пару вопросов. [quote="ОБР AZ"]"Сегодня свои наклонности демонстрируют гомосексуалисты, пытаясь навязать обществу мнение, что это нормально. Завтра это попытаются сделать зоофилы: дескать, мы очень любим животных, только немного по-другому. Потом – педофилы[/quote] В зоофилии и педофилии есть один момент, который делает их явлениями совершенно другого плана, чем гомосексуализм: нет способа однозначно выяснить отношение одного из участников к процессу, т.к. животные бессловесны, а дети подвержены влиянию и не могут на сто процентов знать, что для них хорошо, а что плохо. Внимание, вопрос: что плохого в том, что два отдельно взятых человека делают что-либо по обоюдному согласию, никому не мешая и не нарушая ничьи права? [quote="ОБР AZ"]А если им разрешить воспитывать приемных детей, то нетрудно догадаться, с какими наклонностями вырастет их ребенок[/quote] Вопрос номер два: если одноногий будет воспитывать ребенка, какова вероятность того, что ребенок лишится ноги? [quote="ОБР AZ"]Я знаю немало достойных людей, которые практикуют однополые отношения, но никогда их не афишируют. Именно за это я их и уважаю[/quote] А в чем логика такой позиции? Вот я, допустим, не одобряю воров. Так получается, что исходя из логики автора, я должен уважать тех представителей этой профессии, которые скрывают то, чем они занимаются? Разве это не бред? Либо вы нормально относитесь к гомосексуализму, либо нет, причем здесь то, афиширует гей свою ориентацию или нет? [quote]Почему бы тогда не равняться на Нидерланды в свободе употребления наркотиков, называя и это достижением демократии?[/quote] А вы почитайте какую-нибудь научную статью, где сравнивается вред от употребления легких наркотиков, которые разрешены в Голландии, с вредом от употребления алкоголя и табака, которые разрешены и у нас, и потом мы с вами это обсудим, если хотите. В интернете полно таких исследований. Ну-с, я жду четких аргументов и блестяще выстроенных доводов!

Да это уже просто вакханалия какая-то! Хоть я и не отношусь к геям, но за Родину в очередной раз стыдно до безобразия... "При этом они игнорируют тот факт, что веками формировавшаяся культура нашего общества не поощряет однополые отношения". - Убийственный довод. Веками формировавшаяся культура нашего общества поощряет повальный алкоголизм, 16-летнюю диктатуру плавно переходящую в абсолютную монархию, и еще массу всяких приятных вещей. И что, я тоже обязан все это поощрять только на основании того, что наше первобытное общество считает это нормой? Нет уж, спасибо. "Но зачем демонстрировать такие свои наклонности обществу, требуя за это уважения?" - Затем, уважаемый автор, что уважения достоин любой человек, вне зависимости от того, как он "использует свою задницу". Уважения недостойны убийцы, насильники, грабители - другими словами, те, кто посягает на жизнь и свободу других. А если два отдельно взятых человека делают что-либо по обоюдному согласию, никому не мешая и не нарушая ничьи права, то почему они недостойны уважения? "Но мне неприятно видеть, как люди с отклонениями начинают демонстрировать их публично, требуя, чтобы их именно за это и уважали"- Гомосексуалисты не требуют, чтобы их уважали ЗА ЭТО. Они требуют, чтобы их уважали, НЕСМОТРЯ НА ЭТО. Просто уважали, так же, как и всех остальных граждан. "Но мне неприятно видеть" - тоже сильный аргумент, кстати... А мне вашу статью крайне неприятно видеть, но я же не считаю это поводом запретить ее существование? Не смотрите, раз неприятно... В общем, аффтар, выпей яду(с), а сына отдай в детдом, иначе из него вырастет точно такой же "веками сформированный" зашоренный совок с гвоздем в голове. (Если автор сможет вразумительно ответить на вопросы выше, возьму свои слова обратно.)

Tags:

1 comment or Leave a comment
Гэтым разам расейшчына ў Менску задрала канчаткова: беларуская кампанія ў Менскім мэтро рэклямуе паслугі на "родном языке", афіцыянтка ў кавярні амаль што ўцякае ад цябе, бо ня цяміць ані каліва па-беларуску, бортправаднічка на дранай Белавіі надзьмувае вусны, калі пасьля няўдалых трох разоў запытацца пра гарбату ты пераходзіш на ангельскую, бо ўжо самому становіцца няёмка.

Tags:

6 comments or Leave a comment
Ужо праз пару гадзінаў пасьля разгону Прайда стала вядома, што журналіст Белапана Васіль Сямашка кідаў яйкі ва ўдзельнікаў. Ён скарыстаўся прывілеем журналіста, каб патрапіць на падзею.

Сёньня ж, калі затрыманыя ў суботу выйшлі на волю, стала вядома, што ён таксама здаваў удзельнікаў АМАПу. Памятаеце апошняе затрыманьне на ўсіх відэа, што былі зьмешчаныя на беларускіх сайтах - хлопца, якога тры амапаўцы заносяць на рукох у аўтобус? Сёньня гэты хлопец пацьвердзіў, што Сямашка паказаў амапаўцам на яго. Праз момант - калі ўжо здавалася, што пагроза затрыманьняў мінавала, - пад'ехаў аўтобус і хлопца вырвалі з рук маёй мамы.

Гамафобія - хвароба духа й сумленьня.
Яна засьляпае і прытупляе маральную адчувальнасьць да такой ступені, што журналіст здольны перакрочыць сваю прафэсійную этыку, здрадзіць даверу калегаў і арганізатараў грамадзянскай акцыі.

Васіль Сямашка зь Белапана - гэта сорам беларускай журналістыкі.

Ён тлумачыў свае дзеяньні нежаданьнем, каб ягоныя дзеці бачылі распусту - вясёлкавыя сьцягі на вуліцах. Аднак жа ягоная распуста куды больш страшная за ўсё, што я калі-небудзь бачыў у сваім жыцьці.


Tags:

8 comments or Leave a comment
Гей-прайд атрымаў у агуле вельмі пазытыўнае асьвятленьне ў беларускай прэсе. Адна важная рэч, пра якая пакуль што гаварылася недастаткова, гэта роля мяцовых скінхедаў (праўда, называць іх скінхедамі можна толькі ўмоўна, бо ні візуальна, ні ідэалягічна, наколькі я ведаю, яны такімі не зьяўляюцца - проста азлобленыя маладыя людзі). Чытаць...

Tags:

Leave a comment

http://www.youtube.com/watch?v=uQWU3aWkPWQ
2 comments or Leave a comment
Было вельмі страшна, некалькіх сяброў затрымалі і суд толькі ў панядзелак.

В Минске участникам "Гей-парада" досталось от милиции.

Posted using ShareThis
Leave a comment
У суботу 17 красавіка адбылося адкрыцьцё грамадзкай залі ў Беларускім доме ў Лёндане (52 Penn Road, N7 9RE). Адначасова грамада сьвяткавала ўгодкі абвяшчэньня незалежнасьці Беларускай Народнай Рэспублікі. На ўрачыстасьці прысутнічалі прэзыдэнт Рады БНР Івонка Сурвілла (яна разрэзала бел-чырвона-белую стужку на адкрыцьцё залі) і сябры Рады зь Вялікабрытаніі, Беларусі й ЗША. Было таксама нямала новых твараў беларусаў, якія жывуць у Брытаніі.

Заля была ўпрыгожаная брытанскім і беларускім сьцягамі, партрэтам Вінцэнта Жук-Грышкевіча (першага кіраўніка Згуртаваньня беларусаў у Вялікай Брытаніі, ЗБВБ) і рэпрадукцыямі гравюраў з партрэтамі знакамітых постацяў зь беларускай гісторыі.
Чытаць далей...Collapse )
Здымкі з падзеі ад czalex 

Tags:

Leave a comment

Чаму й не?
Два найбуйнейшыя ў сьвеце сайты самвыдату, Smashwords i Lulu, маюцца прадаваць свае кнігі праз iBookstore, паведамляе Arstechnica. Абодва сайты не бяруць грошай уперад, а зарабляюць на працэнтах ад прададзеных выданьняў. Выдаўцам (ці аўтарам) папяровых кніг амаль нічога не давядзецца зьмяняць ці дадаваць, каб кнігі зьявіліся ў продажы па ўсім сьвеце. Бадай, самае складанае тут - займець рахунак на захадзе. Астатняе - прасьцей не прыдумаеш.
Крыху болей пра Lulu - http://nieszczarda.livejournal.com/33374.html

Tags: , ,

Leave a comment