?

Log in

entries friends calendar profile Джэймс Алісан. Тэалёгія Previous Previous Next Next
Пра моцных і слабых беларусаў дыяспары - Нешчарда
clear as mud
nieszczarda
nieszczarda
Пра моцных і слабых беларусаў дыяспары

https://www.theguardian.com/commentisfree/2016/dec/29/watership-down-richard-adams
"They have become a loose collection of individuals, concerned principally with their own individual rights and freedoms, but without a shared story that might bind them to each other."

Калі я прыехаў у Брытанію ў 1998 г., беларускае жыццё вірыла. Цяпер тут беларусаў - іншага пакалення, праўда, - нават больш, але супольнага жыцця менш. Маё тлумачэнне: паваеннае пакаленне глядзела на бацькаўшчыну як на спаленую зямельку - і цела прыдушанае, і мова забраная, і вера зняважаная... Яны ўцякалі з нешматлікімі самымі дарагімі рэчамі: іконамі, кніжкамі, хатнімі тканінамі... Яны ратаваліся і неслі з сабой Беларусь, бо не маглі ўявіць сабе, што БССР застанецца беларускай. Таму для а. Надсана найбольшай пахвалой было назваць каго "моцны беларус".

Маладзейшае ж пакаленне ўжо не баялася за краіну. Мы не былі палітычнай эміграцыяй і нас не яднаў страх і боль за бацькаўшчыну.У кожнага была свая матывацыя. Некаторыя яшчэ гуртаваліся на асновах, закладзеных паваеннай эміграцыяй (Царква, таварыствы і згуртаванні і пад.), але чым далей, тым менш зразумелымі былі іх матывацыі ўсё новым імігрантам.

Дыскурс, які мог бы захапіць значную частку беларусаў дыяспары, сёння немагчыма ўявіць без самой Беларусі. Там дзеяцца самыя цудоўныя на беларускай ніве рэчы.

Tags: , , ,

Leave a comment