?

Log in

entries friends calendar profile Джэймс Алісан. Тэалёгія Previous Previous Next Next
Скарга ў беларускую чыгунку - Нешчарда
clear as mud
nieszczarda
nieszczarda
Скарга ў беларускую чыгунку
Пару тыдняй таму напісаў праз http://www.rw.by/corporate/contacts/treatment_of_citizens/:

Вельмі сумна, што і расклад руху цягнікоў, і сістэма продажу квіткоў праз інтэрнет Беларускай чыгункі не дазваляюць мне карыстацца беларускай мовай на сайце http://www.rw.by. Паслугі чыгункі, дзяржаўнай кампаніі, павінны быць максімальна адкрытымі для ўсіх жыхароў Беларусі, а не толькі для рускамоўнай большасці. Як дзяржаўная кампанія, чыгунка павінна быць прыкладам выканання законаў краіны і этычнага стаўлення да ўсіх яе карыстальнікаў. Дадаць да сайта яшчэ адну базу дадзеных з беларускімі назвамі станцый - параўнальна невялікая і недарагая справа. Я заклікаю вас зрабіць гэта як найхутчэй. Я ўпэўнены, гэта будзе значным станоўчым унёскам да рэпутацыі Беларускай чыгункі ў вачах усіх яе карыстальнікаў.

І цяпер прыйшоў адказ, што беларускамоўная вэрсія сайту ў распрацоўцы, паэтапнае ўвядзеньне заплянавана на гэты год - копія ніжэй. Добра.


20-01-09-И-8 copy

Tags:

Leave a comment