?

Log in

No account? Create an account
entries friends calendar profile Джэймс Алісан. Тэалёгія Previous Previous Next Next
гейбаю мову адымае - Нешчарда
clear as mud
nieszczarda
nieszczarda
гейбаю мову адымае
На gay.by зьявілася апытаньне, на якой мове ім публікаваць навіны - расейскай ці беларускай. Так нявінна запытана, нібы ў гэтай чорна-белай дылеме можа быць два адказы. Сайт ужо гадамі паступова закопвае сваю першапачаткову канцэпцыю - быць голасам пра ЛГБТ і для ўсіх ЛГБТ, дзе было б месца і для беларускамоўных, і расейскамоўных. У Тарлецкага было багата добрай волі ў свой час.

Год таму былі надзеі, што рэдактар гейбаю усё ж перадумаў - чытаць тут. Але вось зноў: або па-расейску, або па-беларуску. Чаму не на абедзьвюх мовах?!! Што замінае на адной старонцы мець абедзьве, уперамешку? Калі грамадзтва й аўдыторыя дзьвюхмоўныя, то якія праблемы зь мяшанкай? Аднамоўе мае сэнс толькі ў адным выпадку - калі рэдактар арыентуецца на расейскую аўдыторыю. Шкада.

На апытаньне, як яно цяпер выглядае, немагчыма адказаць, на маю думку. Няма сэнсу адказваць, бо і адзін, і другі прапанаваныя варыянты - рэдукцыянісцкія, непрагматычныя.

Tags: ,

2 comments or Leave a comment
Comments
apaluyan From: apaluyan Date: January 30th, 2011 10:01 pm (UTC) (Link)
привет.
спасибо за коммент. ты наверное не так понял опрос. То, что сайт будет на двух языках это понятно, как это есть и сейчас, просто сейчас у меня возник вопрос, а не стоит ли увеличить количество белорусского языка и надо ли вообще это делать. У меня была мысль полностью перейти на белорусский.., но я ориентируюсь на посетителей, вот и спрашиваю
nieszczarda From: nieszczarda Date: January 30th, 2011 10:12 pm (UTC) (Link)
Забіраю наезд назад! :(
Прабач.
2 comments or Leave a comment